Крыніца публікацыі: Навуменка, І. Збор твораў: у 6 т. / І. Навуменка. – Мінск: Маст. літ., 1981. – Т. 1: Аповесці і апавяданні / прадм. Л. Кароткай. – С. 5–24.
Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (1919–2012) — беларускі літаратуразнаўца, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, пасля заканчэння Мінскага педагагічнага інстытута (1938) настаўнічала, у ваенны час удзельнічала ў антыфашысцкім падполлі ў Астрашыцкім Гарадку, потым – партызанка брыгады «Штурмавая», пасля вайны настаўнічала, у 1955 г. паступіла ў аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1960–1995 гг. выкладала на філалагічным факультэце БДУ, аўтар больш як 100 навуковых артыкулаў, выдала зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Жывое, роднае…» (1989).
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.