Крыніца публікацыі: Бурдзялёва, І. А. Літаратура ў каардынатах часу: выбр. працы / І. А. Бурдзялёва. – Мінск: МДЛУ, 2024. – 231 с.
Электронны фрагмент кнігі падрыхтаваны да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ.
Ірына Аляксееўна Бурдзялёва (нар. у 1960 г.) – даследчык літаратуры, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1982), працавала ў літаратурных музеях Мінска, з 1993 года – на выкладчыцкай працы ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, адначасова працавала на філфаку БДУ (2005–2013, 2019–2020), аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых і вучэбна-метадычных прац.