Крыніца публікацыі: Германовіч, І. К. Беларускія мовазнаўцы: у 2 т. / І. К. Германовіч; склад., прадм. М. Р. Прыгодзіча, І. С. Роўды. – Мінск: БДУ, 2006. – Т. 1. – С. 120–130.
Іван Клімавіч Германовіч (1928–2001) – даследчык гісторыі беларускага мовазнаўства, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура» (1952), з 1953 г. – на выкладчыцкай працы ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце, працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР у 1959–1964 гг., з 1964 па 1994 г. выкладаў на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар шматлікіх публікацый.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 95-годдзя з дня нараджэння І. К. Германовіча і 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ.