Крыніца публікацыі: Весн. Беларус. дзярж. ун-та. – Сер. 4: Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. – 2009. – № 2. – С. 18–22.
Леў Міхайлавіч Шакун (1926–1996) – даследчык мовы, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950), аспірантуру пры гэтай установе (1953), з 1953 г. працаваў у БДУ на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта, пасаду загадчыка якой займаў у 1966–1992 гг., аўтар каля 150 навуковых і вучэбна-метадычных прац, сярод якіх: «Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы» (1959), «Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960), «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (1963, 2-е выд. – 1984), «Словаўтварэнне» (1978), «Гісторыя беларускага мовазнаўства» (1995) і інш., падрыхтаваў 23 кандыдатаў і 1 доктара філалагічных навук.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ.