Крыніца публікацыі: Народныя песняры: да 90-годдзя з дня нарадж. Я. Купалы і Я. Коласа: зб. артыкулаў; пад рэд. І. Я. Навуменкі, М. Р. Ларчанкі, А. А. Лойкі, Л. М. Шакуна. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1972. – С. 197–209.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 95-годдзя з дня нараджэння Н. С. Гілевіча і 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931–2016) – даследчык літаратуры, крытык, фалькларыст, пісьменнік, педагог, грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі (1991), заслужаны дзеяч навукі БССР (1980), прафесар (1978), кандыдат філалагічных навук (1963), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), Міжнароднай прэміі імя Хрыста Боцева (1986), скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956) і аспірантуру пры ім (1959), з 1960 г. працаваў на кафедры беларускай літаратуры БДУ, у 1980–1989 гг. – першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. З 1985 г. – дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (з 1990 г. – старшыня яго Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны), аўтар шматлікіх кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, зборнікаў паэзіі і перакладаў, у 2003–2013 г. выйшаў 23-томны Збор твораў пісьменніка.