Крыніца публікацыі: Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Сер. 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. Псіхалогія. – 1996. – № 2. – С. 11–16.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Л. М. Шакуна і 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Леў Міхайлавіч Шакун (1926–1996) – даследчык мовы, педагог, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979), доктар філалагічных навук (1966), прафесар, (1967) лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986), скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950), аспірантуру пры гэтай установе (1953), з 1953 г. працаваў у БДУ на кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта (у 1966–1992 гг. быў яе загадчыкам), аўтар каля 150 навуковых і вучэбна-метадычных прац, сярод якіх: «Станаўленне і развіццё беларускай літаратурнай мовы» (1959), «Нарысы гісторыі беларускай літаратурнай мовы» (1960), «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (1963, 2-е выд. – 1984), «Словаўтварэнне» (1978), «Гісторыя беларускага мовазнаўства» (1995) і інш., падрыхтаваў 23 кандыдатаў і 1 доктара філалагічных навук.