І. В. Піваварчык, М. А. Якалцэвіч – «Рэпрэзентацыя лексемы “сэрца” ў лірыцы Янкі Купалы»

Share

Крыніца публікацыі: Піваварчык, І. В. Рэпрэзентацыя лексемы сэрца ў лірыцы Янкі Купалы / І. В. Піваварчык, М. А. Якалцэвіч // Слова класічная вышыня: (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа): зб. навук. прац / УА «Гродзен. дзярж. ун-т імя Янкі Купалы». – Гродна: ЮрСаПрынт, 2012. – С. 127–131.

Электронны варыянт артыкула.

Пра аўтараў:

Ірына Вайцехаўна Піваварчык (нар. у 1965 г.) – даследчык беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1987), у 1991–1994 гг. – асістэнт кафедры беларускай мовы Брэсцкага педагагічнага інстытута, з 1994 г. працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: у 2010–2014 гг. – намеснік дэкана філалагічнага факультэта; з 2014 г. – дацэнт кафедры журналістыкі, аўтар блізу 100 навуковых і вучэбна-метадычных прац.

Марыя Антонаўна Якалцэвіч (нар. у 1964 г.) – даследчык беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура» (1983), з 1983 г. выкладае ў гэтай установе, у цяперашні час – дацэнт кафедры беларускай філалогіі, аўтар блізу 200 публікацый.

You may also like...