М. Р. Прыгодзіч – «Ён мову спазнаваў усё сваё жыццё… (Б. А. Плотнікаў)»

Share

Крыніца публікацыі: Беларускае слова: тэорыя і практыка: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысвеч. 75-годдзю з дня нарадж. праф. Б. А. Плотнікава, г. Мінск, 15 снеж. 2015 г. / Беларус. дзярж. ун-т, філал. фак.; рэдкал.: А. А. Радзевіч, М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад агул. рэд. праф. М. Р. Прыгодзіча. – Мінск: РІВШ, 2016. – С. 5–9.

Электронны варыянт артыкула.

Браніслаў Аляксандравіч Плотнікаў (1940–2005) – даследчык мовы, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Выпускнік філалагічнага факультэта БДУ (1969). З 1971 г. выкладаў у БДУ, у 1992–1993 гг. – загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства, у 1996 г. працаваў на пасадзе дэкана філфака БДУ. Артыкул прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэння вучонага.

Пра аўтара. Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч – беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, аўтар блізу 500 навуковых прац.

You may also like...