Крыніца публікацыі: Народныя песняры: да 90-годдзя з дня нарадж. Я. Купалы і Я. Коласа: зб. артыкулаў; пад рэд. І. Я. Навуменкі, М. Р. Ларчанкі, А. А. Лойкі, Л. М. Шакуна. – Мінск: Выд-ва БДУ, 1972. – С. 262–271.
Вячаслаў Пятровіч Рагойша (нар. у 1942 г.) – літаратуразнавец, крытык, перакладчык, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар, скончыў БДУ (1963), з 1967 года працаваў на філалагічным факультэце гэтага ўніверсітэта, у 1994–2016 гг. – загадчык кафедры тэорыі літаратуры, аўтар шматлікіх публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязей, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора.
Кузьма Рыгоравіч Хромчанка (1929–2009) – літаратуразнавец, крытык, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут (1951), аспірантуру пры АН БССР (1956), настаўнічаў, з 1956 года працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР, з 1966 года — на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе быў загадчыкам кафедры славістыкі ў 1993–1996 гг., аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.)» (1979), шматлікіх літаратуразнаўчых і крытычных публікацый у беларускай перыёдыцы і навуковых выданнях.
Электронны варыянт хронікі падрыхтаваны да 103-й гадавіны з дня заснавання БДУ і 85-годдзя філалагічнага факультэта.