Янка Купала. Да 135-годдзя са дня нараджэння. Бібліяграфічны паказальнік

Share

Янка Купала. Да 135-годдзя са дня нараджэння: бібліяграфічны паказальнік / Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы; склад.: Л.М. Алясюк, М.У Грынько, І.І. Селюжыцкая. – Гродна: ГрДУ імя Я.Купалы, 2018. – 141 с.

7 ліпеня 2017 года споўнілася 135 гадоў са дня нараджэння народнага паэта Беларусі, заснавальніка сучаснай беларускай літаратуры, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, акадэміка Янкі Купалы
З гэтай нагоды навуковая бібліятэка ГрДУ імя Я.Купалы прадстаўляе вам дадзены бібліяграфічны паказальнік, які складаецца з 4 раздзелаў.
Арыентавацца ў бібліяграфічным матэрыяле дапамагаюць два паказальнікі: імянны алфавітны паказальнік аўтараў і назваў, і прадметны паказальнік.
Паказальнік задуманы як дапаможнік для выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца творчасцю Янкі Купалы, а таксама як сродак папулярызацыі пісьменніка і яго творчасці.

You may also like...