Крыніца публікацыі: Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. навук. артыкулаў. Вып. 16 / рэдкал.: В. П. Рагойша (старш.) [і інш.]. – Мінск: РІВШ, 2022. – С. 22–24.
Вера Анісімаўна Захарава (1922–1992) – беларускі фалькларыст, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, скончыла Гомельскі педагагічны інстытут (1948), працавала ў ім да 1950 г., навучалася ў аспірантуры БДУ ў 1950–1953 гг., з 1953 г. працавала на філалагічным факультэце БДУ, аўтар манаграфіі «З жыватворных крыніц» (1970, разам з В. В. Равіцкім), пачынальнік серыі «Беларускі фальклор у сучасных запісах» і ўкладальнік зборнікаў гэтай серыі «Традыцыйныя жанры Брэсцкай вобласці» (1973), «Беларуская народная творчасць савецкага часу» (1978), «Палескае вяселле» (1984), «Традыцыйныя жанры Гомельскай вобласці» (1989, у суаўт.).
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ.