Крыніца публікацыі: Іван Шамякін – пісьменнік, акадэмік, грамадскі дзеяч: зб. матэрыялаў Рэспубл. адкрытага навук.-практ. семінара, прысвечанага 100-годдзю з дня нарадж. І. Шамякіна, Мінск, 18 лют. 2021 г. / Бел. дзярж. ун-т. – Мн.: БДУ, 2021. – С. 139–144.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 105-годдзя з дня нараджэння І. П. Шамякіна (1921–2004).
Ірына Ігараўна Шматкова (нар. у 1977 г.) – даследчык літаратуры, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1999), настаўнічала, была вучоным сакратаром Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, выкладала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, з 2020 года працуе ў БДУ, аўтар больш як 100 прац, сярод якіх асобныя выданні: «Наталіцца роднасці святлом…: агульнае і адметнае ў творчасці Е. Лось, Н. Мацяш, Г. Каржанеўскай» (2011), «Беларуская жаночая паэзія другой паловы ХХ стагоддзя» (2017), «Беларуская жаночая паэзія ХХ стагоддзя» (2023) і інш.