Павел Паўлавіч Шуба (1926–2000) – адзін з выдатных беларускіх мовазнаўцаў другой паловы ХХ стагоддзя. Заслужаны дзеяч навукі БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар, доктар філалагічных навук.
Біяграфічны артыкул падрыхтаваны да 100-годдзя з дня нараджэння П. П. Шубы і 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.