Літаратурна-краязнаўчы праект «Літаратурныя мясціны Беларусі: ТОП-20», падрыхтаваны студэнтамі 2 курса спецыяльнасці «Усходняя філалогія», прысвечаны знаёмству з найбольш значнымі мясцінамі на літаратурнай карце Беларусі. Мэта гэтага праекта – папулярызацыя літаратурнага краязнаўства і падтрымка цікавасці да культурна-гістарычнай спадчыны, звязанай з жыццём і творчасцю знакамітых пісьменнікаў. Праект можа быць выкарыстаны з адукацыйнымі і асветніцкімі мэтамі, а таксама ў краязнаўчым турызме.
Калекцыя матэрыялаў сайта "Народныя паэты і пісьменнікі Беларусі"