Крыніца публікацыі: Яфімава, М. «Сее сонцам свой палетак»: развагі пра творчасць В. Віткі / М. Яфімава // Роднае слова. – 1996. – № 5. – С. 16–23; – № 6. – С. 32–41.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 115-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі (1911–1986) і 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Маргарыта Барысаўна Яфімава (1927–2015) – літаратуразнаўца, крытык, педагог, кандыдат філалагічных навук (1956), дацэнт (1966), адзін з пачынальнікаў стварэння гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры, скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 1951 годзе, з 1966 года працавала ў БДУ, аўтар кніг «Янка Маўр: (жыццё і творчасць)» (1960), «Цэлы свет – дзецям: творчы партрэт Янкі Маўра» (1983) і інш., шматлікіх літаратуразнаўчых артыкулаў, адзін з рэдактараў і аўтараў вучэбнага дапаможніка «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966; 2-е выд. – 1980), падручніка «Беларуская дзіцячая літаратура» (2003) і інш.