Крыніца публікацыі: Лебядзевіч, Д. М. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» і антычная эпічная традыцыя / Д. М. Лебядзевіч // Слова класічная вышыня: (да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа): зб. навук. прац / УА «Гродзен. дзярж. ун-т імя Янкі Купалы». – Гродна: ЮрСаПрынт, 2012. – С. 127–131.
Электронны варыянт артыкула.
Дзмітрый Мікалаевіч Лебядзевіч (1958–2020) – літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, з 1991 па 2005 г. – загадчык аддзялення беларускай і славянскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 2011–2016 гг. – загадчык кафедры беларускай літаратуры гэтай установы, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых і вучэбна-метадычных прац.