М. Р. Прыгодзіч – «Ён прылучаў да мовазнаўства нас…: Мікалай Андрэевіч Паўленка»

Share

Крыніца публікацыі: час. «Роднае слова», 2001. – № 6. – С. 30–31.

Мікалай Андрэевіч Паўленка (1926–1987) – даследчык мовы, педагог, доктар філалагічных навук (1979), прафесар (1980), скончыў філалагічны факультэт БДУ (1954), потым аспірантуру пры гэтай жа ўстанове, з 1957 па 1985 г. працаваў у БДУ (з 1980 г. на пасадзе прафесара кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства), аўтар манаграфій і навучальных кніг «Введение в языкознание» (1962), «Краткий очерк письма» (1965), «История письма» (1987), «Нарысы па беларускаму словаўтварэнню: жаночыя асабовыя намінацыі ў старабеларускай мове» (1978) і інш. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Электронны варыянт артыкула.

Пра аўтара. Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч – беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар, з 1993 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы, з 2019 г. – загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, аўтар блізу 500 навуковых прац.

You may also like...