Крыніца публікацыі: Бечык, В. Прад высокаю красою…: літ.-крытыч. артыкулы / В. Бечык. – Мн.: Маст. літ., 1984. – С. 79–89.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Варлен Леанідавіч Бечык (1939–1985) – беларускі літаратуразнавец, крытык, педагог, кандыдат філалагічных навук, выпускнік філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1960), настаўнічаў у Пліскай сярэдняй школе Смалявіцкага раёна, у 1962–1966 гг. – аспірант кафедры беларускай літаратуры БДУ, з 1966 па 1971 г. быў літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва» і часопіса «Нёман», з 1972 г. – навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1981 г. – намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва «Мастацкая літаратура», адначасова працаваў на філфаку БДУ, аўтар манаграфіі пра паэзію А. Куляшова «Шлях да акіяна» (1981), зборнікаў літаратуразнаўчых артыкулаў і крытычных эсэ «Свет жывы і блізкі» (1974), «Прад высокаю красою…» (1984). Пасля смерці выйшлі кнігі «Выбранае» (1989), «Радкі і жыццё: старонкі дзённіка» (1993).