Крыніца публікацыі: Куляшоў, Ф. У дарозе: літ.-крытыч. артыкулы / Ф. Куляшоў. – Мн.: Маст. літ., 1988. – С. 229–242.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Фёдар Іванавіч Куляшоў (1913–1993) – літаратуразнавец, крытык, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар, у 1931–1933 гадах працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», скончыў Ленінградскі абласны настаўніцкі інстытут імя М. М. Пакроўскага (1935), настаўнічаў, у 1938 годзе быў рэпрэсіраваны (рэабілітаваны ў 1990 годзе), завочна скончыў Ленінградскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. І. Герцэна (1944), выкладаў у розных вышэйшых навучальных установах Савецкага Саюза, у 1951 годзе пераехаў у Беларусь і на працягу больш 30 гадоў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1951–1955, 1961–1990, у 1966–1969 гг. – загадчык кафедры рускай класічнай літаратуры), аўтар шматлікіх кніг і даследаванняў па гісторыі рускай і беларускай літаратуры, сярод якіх: «Л. Н. Толстой: из лекций по русской литературе ХІХ века» (1978), «Лекции по истории русской литературы конца ХІХ – начала ХХ в.» (ч. 1, 1976; ч. 2, 1980), «Творческий путь А. И. Куприна: 1883–1907 гг.» (1983), «Творческий путь А. И. Куприна: 1907–1938 гг.» (1987), «Міхась Лынькоў: нарыс пра жыццё і творчасць» (1961), «Эцюды аб прозе» (1964), «Іван Мележ: літаратурная біяграфія» (1968), «Современная белорусская проза» (1970), «Подвиг художника: литературный путь И. Мележа» (1982), «Літаратурныя партрэты» (1983), «У дарозе: літаратурна-крытычныя артыкулы» (1988) і інш.