Крыніца публікацыі: Мележ, І. Збор твораў: у 10 т. / І. Мележ. – Мн.: Маст. літ., 1983. – Т. 8. – С. 177–196.
Электронны варыянт артыкула падрыхтаваны да 105-годдзя з дня нараджэння І. П. Мележа і да 105-годдзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Іван Паўлавіч Мележ (1921–1978) – класік беларускай прозы, драматург, літаратуразнавец, публіцыст, грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, народны пісьменнік Беларусі (1972), лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976, пасмяротна), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1962); з 1943 года – у Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце: выкладаў ваенную справу (1943–1945), скончыў філалагічны факультэт (1945), аспірантуру (1948), старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры (1948–1950), потым працаваў у ЦК КПБ і Саюзе пісьменнікаў БССР (у 1971–1974 гг. – намеснік старшыні праўлення); выдаў зборнікі аповесцей і апавяданняў «У завіруху» (1946), «Гарачы жнівень» (1948), «Блізкае і далёкае» (1954), «У гарах дажджы» (1957), «Што ён за чалавек» (1961), «Белыя вішні і яблыні» (1976), аўтар рамана «Мінскі напрамак» (1947–1952, дапрац. выд. – 1974), стварыў цыкл раманаў «Палеская хроніка»: «Людзі на балоце» (1962), «Подых навальніцы» (1966), «Завеі, снежань» (1976). Найбольш поўна творчая спадчына І. П. Мележа сабрана ў Зборы твораў у 10 тамах (1979–1985).