Крыніца публікацыі: Сабуць, А. Э. Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў: манагр. / А. Э. Сабуць. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2022. – С. 226–291, 317–331.
Электронны фрагмент манаграфіі.
«Літаратурныя дыялогі: мастацкія пошукі беларускай літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў» – кніга, у якой даследуецца класічная літаратурная спадчына, творчасць сучасных аўтараў, кантактныя сувязі нацыянальнай літаратуры са славянскай і сусветнай літаратурай, асэнсоўваюцца пытанні нацыянальнай спецыфікі мастацтва слова, паэтычнага перакладу і інш.
У 2023 г. кніга адзначана Нацыянальнай літаратурнай прэміяй у намінацыі «Найлепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства».
Аліна Эдмундаўна Сабуць (нар. у 1969 г.) – даследчык літаратуры, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы з 1993 г., аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў і звыш 200 літаратуразнаўчых публікацый у рэспубліканскіх і замежных друкаваных выданнях.